Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Песня роднай зямлі

Piesnia rodnaj ziamliДзень моўнай прыгажосці “Песня роднай зямлі”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы адбыўся ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Размаўляй і натхняй”.  Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава,  якая прадстаўляла творы беларускіх класікаў  і сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Бібліятэкар знаёміла чытачоў з творамі.  Кожны зачытаў вершы і ўрыўкі з кніг любімых аўтараў. Для малодшых чытачоў праведзена віктарына “Каб мова родная гучала”, апытанне-развага “Беларускае слова ў хаце”. На працягу дня беларускае слова гучала  ў бібліятэцы. Гучалі творы Я. Купалы і Я. Коласа, М. Багдановіча і Е. Лось, В. Быкава, У. Караткевіча, Я. Хвалей, В. Шніпа, К. Нілава і іншых талентаў беларускай зямлі.

Piesnia rodnaj ziamli1

Piesnia rodnaj ziamli2

Piesnia rodnaj ziamli3

Piesnia rodnaj ziamli4

Piesnia rodnaj ziamli5

Напрыканцы бібліятэкар нагадала, што ўсіх нас яднае пачуццё адказнасці за родную мову, дадзеную нам лёсам,  павага да  традыцый, і культуры беларускага народа.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен