Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Скарбы роднай мовы

Skarby rodnaj movyБеларуская мова. На ёй размаўлялі нашы продкі, пісалі творы праслаўленыя пісьменнікі: Янка Купала,  Якуб Колас, Уладзімір  Караткевіч, Іван Шамякін, Максім Танк і іншыя. У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і ў рамках акцыі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна “Размаўляй і натхняй” супрацоўнікі дзіцячай  бібліятэкі імя У. С. Караткевіча праводзіць цікавыя мерапрыемствы.

18 лютага была арганізавана кніжная выстава-віктарына “Скарбы роднай мовы”, акрамя гэтага, 21 лютага прайшла акцыя  “Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова”. Наведвальнікі бібліятэкі  атрымалі магчымасць пазнаёміцца з новымі выданнямі кніг, пачытаць услых літаратурныя творы на роднай мове, успомніць прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты, а яшчэ перакласці словы з рускай мовы на беларускую і наадварот.

Skarby rodnaj movy1

Skarby rodnaj movy2

Дарослыя чытачы таксама з задавальненнем прымалі ўдзел у акцыі. Яны дапамагалі малодшым у разгадванні загадак і ў перакладзе слоў. Кожны ўдзельнік падчас мерапрыемства меў магчымасць успомніць самае прыгожае, на яго думку, слова на беларускай мове і атрымаць асалоду ад гучання роднай мовы.

Skarby rodnaj movy3

Skarby rodnaj movy4

Skarby rodnaj movy5

Усіх жадаючых бібліятэкары запрашаюць у бібліятэку пазнаёміцца з кніжнай выставай “Скарбы роднай мовы”, якая будзе праходзіць па 25 лютага.

Бібліятэкар  В. Ціханскі

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен