Сябры роднай мовы
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Смалянскай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках акцыі абласной бібліятэкі “Размаўляй і натхняй” была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Сябры роднай мовы”.
На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы першага курса групы №34 ДУА ”Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж”. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных ім конкурсах і заданнях. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Міжнародны дзень роднай мовы”.




Бібліятэкар А.А. Цынкевіч