Таямніцы беларускай мовы
У бібліятэцы імя М. Горкага для вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Оршы” прайшла гадзіна роднай мовы “Таямніцы беларускай мовы” да Міжнароднага дня роднай мовы.
Хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі пра гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускай мовы. Відэапрэзентацыя “Ад Кірылы Тураўскага да сучасных пісьменнікаў”, выстава-вернісаж “Асветнікі зямлі беларускай” і цікавы расказ бібліятэкара пазнаёмілі рабят з вядомымі землякамі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нашай роднай мовы.



Дзеці ахвотна падзяліліся і сваімі багатымі ведамі аб Ефрасінні Полацкай, Францыске Скарыне, якія яны атрымалі ў школе. Юным мовазнаўцам прапанавалі пагартаць кнігі беларускіх аўтараў і знакаміты беларускі часопіс “Вясёлка”. Ужо знаёмыя ім пісьменнікі, яркія ілюстрацыі і цікавыя творы натхнілі хлопчыкаў і дзяўчынак: кожны знайшоў верш, загадку, жарт, цікавы артыкул на беларускай мове і ўслых зачытаў сваім аднакласнікам. Прыгажосцю і мілагучнысцю роднага слова дзеці нацешыліся, слухаючы прагожыя песні ў выкананні знакамітых беларускіх спевакоў.



Цэлую гадзіну хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі, размаўлялі па-беларуску і дружна пагадзіліся, што мова наша прагожая і кожны беларус павінен яе любіць, шанаваць і берагчы! Любоў до сваей мовы кожны ўдзельнік мерапрыемства змог выразіць праз добрыя словы павагі і падзякі, якія яны напісалі на папяровых сэрцах і прыляпілі на стэнд “Я беларус і сваёй мовай ганаруся”.



Загадчык абанементу В.В. Ільінцава