Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Родная мова – народа здабытак

znaŭcy bielaruskaj movy21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Родная значыць – любімая, дарагая, самая-самая. Мова, якая абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і аб’ядноўвае людзей незалежна ад месца і часу  пражывання. Адзначалі гэты дзень і ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна. У рамках  акцыі абласной бібліятэкі “Размаўляй і  натхняй” сярод чытачоў прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва “Знаўцы беларускай мовы”.

Немагчыма ўявіць спадчыну нашых продкаў без ведання прыказак і прымавак, таму чытачам было прапанавана назваць як мага больш беларускіх народных прымавак і прыказак.

znaŭcy bielaruskaj movy1

znaŭcy bielaruskaj movy2

Мы пачулі шмат распаўсюджаных прымавак, але трапляліся і незнаёмыя, вельмі рэдкія, якія асабліва падкрэслілі трапнасць роднага слова, дасціпнасць прыказак і прымавак у розных сітуацыях. На працягу тыдня бібліятэкары бралі ў чытачоў інтэрв'ю “Самае цікавае слова на беларускай мове” і вось, што высветлілі - чытачы ведаюць вельмі шмат цікавых, незвычайных, часам смешных слоў, сэнс якіх не адразу зразумееш, але гэта даказвае што цікавасць да беларускай мовы не знікае.

znaŭcy bielaruskaj movy3

znaŭcy bielaruskaj movy4

Усе мерапрыемствы, якія былі арганізаваны ў рамках свята, спрыялі развіццю пазнавальнай актыўнасці чытачоў, узбагачэнню іх слоўнікавага запасу, а таксама садзейнічалі прывіццю любові да роднай мовы - жывой і непаўторнай.

znaŭcy bielaruskaj movy5

znaŭcy bielaruskaj movy7

znaŭcy bielaruskaj movy6

Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі А.І. Фядосава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен