Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Дзень сяброўства

nadzeya andreyevshchina7 чэрвеня клуб "Надзея" Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клуба ў святочна прыбранай зале сустракаў сяброў. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню сяброўства.

Сярод гасцей былі паэты-песеннікі аршаншчыны: С.Дзянісава, Т.Краеўская, Р.Кубанава, П.Аўраменка. Члены клуба сустракалі і вершамі аб сяброўстве і песняй “Если с другом вышел в путь”, а Л.Шмакава – песняй “Женщины – все королевы”.

nadzeya andreyevshchina1

nadzeya andreyevshchina2

nadzeya andreyevshchina3

Затым госці паказалі свае творчыя падарункі: С. Дзянісава і Т.Краеўская спявалі песні аб сяброўстве, асабістага сачынення, чыталі вершы. З аўтарскімі вершамі выступілі Р. Кубанава і П.Аўраменка. Весялілі гасцей В.Шыкота і М.Каралевіч песняй “Ой, кума-кумушка”, Н.Малікава – баснямі на сучасны лад, Г.Казакевіч і А. Пяскоўская песняй “Кружит голову мне вишня”, А. Лявіцкая – “Черемуха”.

nadzeya andreyevshchina4

nadzeya andreyevshchina5

nadzeya andreyevshchina6

Разам з А.Касцюковіч і Г.Казакевіч Т.Краеўская праспявала аўтарскую “Прывітальную”. І падаравала клубу свой новы зборнік вершаў “Васільковая страна”. Г.Віткоўская здзівіла ўсіх забаўнай віктарынай. Г. і М. Каралевічы разыгралі цікавую сцэнку “Тры раманы”. Усе дружна падпявалі А.Касцюковіч “Мы гуляли с тобою у речки”, і вельмі зладжана прагучала песня “Мы желаем счастья вам!”

nadzeya andreyevshchina7

nadzeya andreyevshchina8

nadzeya andreyevshchina9

Закончыўся вечар сустрэчы сяброў смачнымі пірагамі з духмянай травяной гарбатай.

nadzeya andreyevshchina10

Кіраўнік клуба “Надзея” Г.Ярмошкіна

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен