Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Прыгоды на Івана Купала

Pryhody na Ivana Kupala6 ліпеня весела і цікава прайшлі “Прыгоды на Івана Купала” у святочна прыбраным скверы, каля Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэкі-клуба.

Каго тут толькі не было! Купалінка (Кацярына Лістападава) расказала аб традыцыі свята Купалля. Загадвала загадкі. Дзяўчынкі пад кіраўніцтвам Ліі Курганавай звівалі вяночкі з палявых кветак. Траўніца Мікалаеўна прынесла поўны кошык лекавых траў і расказала ад якіх яны хвароб, гісторыі іх назваў. Таксама бойка гандляваў карабейнік.

Pryhody na Ivana Kupala8

Pryhody na Ivana Kupala1

Pryhody na Ivana Kupala2

Pryhody na Ivana Kupala12

Pryhody na Ivana Kupala10

Потым з’явілася лясная фея (А.Цітарэнка), якая аб’явіла, што не хапае на свяце феерверкаў, вызвала дзяўчынку і хлопчыка зрабіць іх з мыльных пузыроў, атрымалася весела, знайшліся ўдзельнікі конкурсу “Хто хутчэй вып’е бутэльку вады”. Замест вогнішча фея прапанавала прыгаць праз крапіву, якая ўсім дае здароўе, многія паспрабавалі злавіць “рыбку”. За ўсе конкурсы Купалінка ўзнагароджвала пераможцаў і ўдзельнікаў салодкімі прызамі. А песнямі “Васількі”, “Рамонкі”, “Травы лугавыя”, “Гуляць дык гуляць” і інш. Радавалі Л.Шмакава, А.Лявіцкая, А.Касцюковіч, А. Казлоў. Святочны настрой стваралі і госці А.Старавойтаў і Тамара і Мікалай Голікавы (муж і жонка), якія прыгожа станцавалі вальс пад песню “Майский вальс”.

Pryhody na Ivana Kupala4

Pryhody na Ivana Kupala6

Pryhody na Ivana Kupala3

Pryhody na Ivana Kupala5

Pryhody na Ivana Kupala9

Закончылася свята добрымі пажаданнямі ўсім прысутным і фотаздымкамі.

Pryhody na Ivana Kupala7

Pryhody na Ivana Kupala11

Pryhody na Ivana Kupala13

Pryhody na Ivana Kupala14

Кіраўнік клуба “Надзея” Г.М.Ярмошкіна

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен