Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

А музыкі граюць, граюць…

a muzyki hrajuc14 ліпеня ўдзельнікі вакальнага калектыву «Настроение»: Баслярова Таццяна Уладзіміраўна, Дзмітрачэнка Валянціна Міхайлаўна і Куранкова Вера Уладзіміраўна прынялі ўдзел у абласным конкурсе народнай музыкі і прыпеўкі “А музыкі граюць, граюць...” у рамках XXXIІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

На конкурс прыехалі прыпевачніцы з  усіх куткоў Віцебскай вобласці. Конкурс праводзіўся ў тры туры.

a muzyki hrajuc1

Першы тур “Прыпеўкі местачковыя”:  па пяць прыпевак на тэму  адкуль, з якога населенага пункта прыбылі, чым знакаміты, якія людзі там жывуць, чым займаюцца, пра сябе. Другі тур “Справы любоўныя, сямейныя”: па 5 прыпевак на тэму сям’я, каханне, няверныя хлопцы, сяброўкі, саперніца, адносіны з бацькамі, суседзямі. Трэці тур “Прыпеўкі Перамогі”: па 5 прыпевак на тэму Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, адданасць Радзіме.

Нашы канкурсанткі годна прадставілі свой рэгіён і калектыў на абласным конкурсе.

a muzyki hrajuc2

Вера Куранкова і Валянціна Дзмітрачэнка атрымалі дыпломы за зберажэнне і захаванне музычнай спадчыны ў намінацыі “Лепшая прыпевачніца”.

a muzyki hrajuc3

Загадчык бібліятэкі Л.В. Кісялевіч 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен