Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Казкі і легенды маёй радзімы

kazki i liehiendy26 лістапада спаўняецца 94 гады з дня нараджэння аднаго з самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, чалавека вялікага таленту, майстра і чарадзея Слова, нашага земляка – Уладзіміра Караткевіча. 25 лістапада ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К.Крупскай прайшло літаратурнае чытанне “Казкі і легенды маёй радзімы”, прысвечанае  дню нараджэння славутага пісьменніка. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Оршы”.

Не кожны ведае, што Уладзімір Караткевіч пісаў не толькі гістарычныя раманы, аповесці, п’есы, паэмы. Беларускі пісьменнік складаў і казкі для самых маленькіх чытачоў. Казкі ён любіў з маленства, з таго дня, як упершыню пачуў іх ад свайго дзядулі Васіля. “Казка – ад нашай зямлі і яе людзей. Яна – чароўны сон і яна думка чалавека… Казка данесла да нас мінулае нашага народа, зберагла нашу мову. Яна данясе і да нашчадкаў памяць пра нас”, – напісаў Уладзімір Караткевіч.

kazki i liehiendy1

Казкі Караткевіча -  шчырыя, павучальныя, з добрым вясёлым гумарам. Яны вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, шчырасці, сумленнасці. Дзень нараджэння пісьменніка – добрая нагода, каб разам з дзецьмі перагартаць старонкі добрых і разумных казак.

kazki i liehiendy2

Палітава Ж.А. пазнаёміла трэцякласнікаў з асноўнымі старонкамі жыцця і творчасці знакамітага пісьменніка-земляка, расказала ім пра памятныя месцы Оршы, якія звязаны з Уладзімірам Караткевічам. У гэтым ёй дапамагла прэзентацыя, якую падрыхтавала бібліятэкар Цыганкова Л.В.

kazki i liehiendy3

Вучні з задавальненнем паслухалі добрую казку У.Караткевіча “Вясна ў восень”, якую ім прачыталі Палітава Ж.А., Пяткевіч Вікторыя і Пашкоўская Ксенія.

kazki i liehiendy4

Відэаролік Магілёўскай ЦГБ імя Карла Маркса, зняты па матывах казкі У.Караткевіча “Жабка і чарапаха”, вельмі зацікавіў дзяцей і падарыў ім добры настрой.

kazki i liehiendy5

Уладзімір Караткевіч жыве ў памяці людзей. Жывуць і будуць жыць на беларускай зямлі творы нашага славутага земляка, які праславіў на ўвесь свет нашу краіну і наш горад.

Загадчык бібліятэкай Ж.А.Палітава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен