Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Кацёл з каменьчыкамі

kaciol z kamieńčykami26 лістапада адзначаецца дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, празаіка, драматурга Уладзіміра Караткевіча.  Яго творы пра Беларусь і беларусаў, пра родны край і яго гісторыю. Маленькая казка «Кацёл з каменьчыкамі» яшчэ і пра бульбу, што не аднойчы ратавала нашу краіну ад голаду.

26 і 27 лістапада для вучняў  ДУА “Сярэдняя школа №2 г.Оршы” і ДУА “Гімназія №2 г.Оршы” супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У. С. Караткевіча падрыхтавалі пастанову лялечнага спектакля “Кацёл з каменьчыкамі”.

kaciol z kamieńčykami1

kaciol z kamieńčykami2

kaciol z kamieńčykami3

Казка была напісана шмат гадоў таму, але яе змест і сёння застаецца сучасным і актуальным. Узнімаецца тэма нясправядлiвасці, вучыць тварыць дабро, паказвае, як з´явiўся на Беларусi такi важны харчовы прадукт як бульба.Абмеркаванне вобразаў галоўных герояў казкі,  іх паводзін і ўчынкаў нікога не пакінула абыякавым. Дзеці з задавальненнем давалі характырыстыкі героям,  рабілі высновы і выказвалі свае адносіны.

kaciol z kamieńčykami4

kaciol z kamieńčykami5

kaciol z kamieńčykami6

Дзякуючы спектаклю хлопчыкі і дзяўчынкі папоўнілі свае ўяўленні аб казках  Уладзіміра Караткевіча і прыйшлі да высновы, што яны адыгрываюць вялікую poлю ў фapмipaвaннi любoвi дa paдзiмы, дa бeлapycкaй мoвы.

kaciol z kamieńčykami7

kaciol z kamieńčykami8

Галоўны бібліятэкар А.Л.Руклінская

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен