І не знікаць паэтам вечна…
26 лістапада супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага для вучняў 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Оршы” правялі літаратурную гадзіну памяці “І не знікаць паэтам вечна…”, прысвечаную дню нараджэння Уладзіміра Караткевіча.
Удзельнікі з цікавасцю слухалі інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча. У ходзе мерапрыемства гучалі песні, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі Уладзіміра Караткевіча. Тэксты некаторых песень вучні ўжо ведалі і падпявалі выканаўцам.



Да ўвагі прысутных быў зроблены агляд паэтычных твораў Караткевіча, былі прапанаваны творы таленавітага аўтара, прадстаўленыя на выставе. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў Уладзімір Сямёнавіч – у тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае. Завяршылася літаратурная гадзіна віктарынай па кнігам аўтара.


Бібіліятэкар В. Петрачэнка