Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Як жыць – дык жыць для Беларусі

Праздник поэзии в ЛевкахУ мястэчку Ляўкі, сёння гэта Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”, дзе любіў праводзіць час вядомы беларускі класік Янка Купала, 4 ліпеня адбылося раённае свята паэзіі “Як жыць – дык жыць для Беларусі”.

Асноўным лейтматывам свята, прысвечанага Году моладзі сталі словы Янкі Купалы:

Мілая моладзь, слаўная моладзь

Нашай бязмежнай краіны!

Горы і мора зможаш ты здолець,

Сэрцам расплавіць ільдзіны.

Госці свята, сярод якіх былі вядомыя пісьменнікі Віцебшчыны: Т.І.Краснова-Гусачэнка, Б.П. Беляжэнка, К.Р.Нілаў, С.А.Трафімаў, прыхільнікі паэзіі і купалаўскага слова з задавальненнем слухалі вершы класіка ў выкананні бібліятэкараў. Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Т.І.Краснова-Гусачэнка за выразнае і пранікнёнае чытанне  вершаў узнагародзіла лепшых дыпломамі. Імі сталі: Гусева Н.М.– бібліятэкар Вусценскай сельскай бібліятэкі і Пярова А.А. – бібліятэкар Забалацкай сельскай бібліятэкі. Песні на словы Янкі Купалы, якія таксама ўразілі гасцей, выканалі члены аматарскага аб’яднання “Жаночыя сакрэты” Вусценскай сельскай бібліятэкі.

Праграма, якую падрыхтавалі на свята супрацоўнікі Аршанскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы была яркай і насычанай. Бібліятэкары запрашалі гасцей свята  прыняць удзел у акцыях “Ліст-зварот да Янкі Купалы”,  “Пажаданні роднай Беларусі”, “Намалюй паэзіію”. Прыемна было бачыць, як вядомыя пісьменнікі прымалі ў іх ўдзел. Шмат яркіх фарбаў  дабавіў малюнак аквагрыма “Папараць-кветка”. 

 

  • prazdnik-poezii-v-levkakh-1
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-10
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-2
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-3
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-4
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-5
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-6
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-7
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-8
  • prazdnik-poezii-v-levkakh-9

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен