Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Не пакідайце ж мовы...

ne pakidayte1Паэзія – гэта заўсёды свята слова. Яна прымушае па-новаму глядзець на свет, дае магчымасць выказаць пачуцці, якія назапасіліся ў сэрцы. Сусветны дзень паэзіі — штогадовае свята, адзначаецца 21 сакавіка і ў гэты дзень  нарадзіўся Францішак Багушэвіч – паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін са стваральнікаў беларускай літаратурнай мовы. Да гэтых святаў у Высокаўскай сельская бібліятэцы правялі конкурс выразнага чытання “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай...”

Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні  ДУА “Высокаўская сярэдняя школа  Аршанскага раёна”. Хлопчыкі і дзяўчынкі  выразна чыталі вершы паэта,якія прыйшліся ім да спадобы. Пераможцы атрымалі прызы.

Бібліятэкар Купрэева М.М.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен