Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Наша памяць

Naša pamiaćГадзіну гістарычнай памяці “Наша памяць – напамін і перасцярога” ,  прымеркаваную да Міжнароднага дня вызвалення  вязняў фашысцкіх канцлагераў, правяла бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі для вучняў першага класса  ДУА“Зубаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”.

Бібліятэкар расказала пра самотную дату ў нашай гісторыі, аб зверствах фашызма ў гады ваеннага ліхалецця, аб муках і выпрабаваннях, што выпалі на долю савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расказала пра вязняў дзяцей і пазнаёміла з кнігай “Ніколі не забудзем”. Усіх кранула апавяданне “У нямеччыне”.

Naša pamiać1

Пра мемарыяльны комплекс памяці  дзецям-ахвярам фашызма ў вёсцы Красны Бераг расказала настаўніца Наталля Вішнеўская. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу на тым, што пра гэта трэба ведаць і памятаць дзеля таго,  каб больш ніколі  на нашай зямлі не было вайны.

Naša pamiać3

Удзельнікі  мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай літаратуры па тэме.

Naša pamiać2

Naša pamiać4

Бібліятэкар Т.Р. Дзегцярова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен