Горкая праўда вайны
Гадзіна памяці “Горкая праўда вайны” прайшла ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы з наведвальнікамі летняга лагера адпачынку “Солнышко”, які дзейнічае на базе ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” і была прымеркавана да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа.
Бібліятэкар нагадала, што дзень 22 чэрвеня – асаблівая дата ў нашым календары і гісторыі нашай краіны. Гэта дзень памяці ўсіх загінуўшых ў Вялікай Айчыннай вайне, дзень смутку па яе ахвярам і дзень бясконцай ўдзячнасці героям за спасенне Айчыны, за мірнае жыццё на зямлі. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з падборкай літаратуры па тэме. Абмеркавалі, якія выпрабаванні выпалі на долю дзяцей і дарослых. Прыпомнілі, што абараняць Радзіму на фронт пайшлі сотні нашых землякоў. Закончылася мерапрыемства каля Братскай магілы савецкім воінам хвілінай маўчання. Удзельнікі мерапрыемства запалілі памянальныя свечкі па ахвярам вайны і ўсклалі кветкі да помніка воінскай славы.




Бібліятэкар звярнула ўвагу, што ў розных кутках нашай краіны на месцах трагедый і подзвігаў створаны помнікі ахвярам і героям. Яны захоўваюць гістарычную праўду і ўвасабляюць тое, аб чым варта памятаць заўсёды.

Бібліятэкар Т. Г. Дзегцярова