Славім зямлі нашай светлае імя
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Да гэтага дня ў Высокаўскай сельскай бібліятэцы ў аматарскім аб’яднанні “Натхненне” прайшоў паэтычны калейдаскоп “Славім зямлі нашай светлае імя”.
Бібліатэкары расказалі легенду "Як з'явіліся беларусы", расказалі адкуль пачалася гісторыя нашай краіны, калі з'явілася незалежная дзяржава Рэспубліка Беларусь і чаму менавіта 3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі беларускіх паэтаў і прачыталі вершы, прысвечаныя сваёй Радзіме.

Бібліатэкар Купрэева М.М.