Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Сын зямлі пад белымі крыламі

syn ziamli bielaruskaj25 ліпеня – дзень памяці Уладзіміра Караткевіча. У гэты дзень 1984 г. не стала нашага вядомага зямляка. Выдатны пісьменнік, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, адна з найбольш вядомых постацей літаратуры XX ст., першы з беларусаў, хто звярнуўся да  жанру гістарычнага дэтэктыва, а яшчэ - добры Чалавек. Яго не стала вельмі рана – і гэта вялікая страта для ўсяго беларускага народа.

3 23 па 30 ліпеня ў Дзіцячай бібліятэцы імя У. С. Караткевіча была арганізавана кніжная выстава "Сын зямлі пад белымі крыламі". Акрамя гэтага, бібліятэкары праводзілі віктарыну на веданне жыцця і творчасці пісьменніка. Усе жадаючыя прынялі ў ёй актыўны ўдзел. Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці, ўменні і эрудыцыю. Самае галоўнае, ніхто з іх потым не пашкадаваў аб патрачаным часе.

syn ziamli bielaruskaj1

syn ziamli bielaruskaj2

syn ziamli bielaruskaj4

syn ziamli bielaruskaj5

syn ziamli bielaruskaj8

Здавалася б, пра пісьменніка нам вядома ўсё. Тым болей – пра аршанскага. Але такога Караткевіча дзеці адкрылі для сябе ўпершыню. Вось некалькі прыкладаў: Уладзімір Сямёнавіч на працягу ўсяго жыцця нядрэнна маляваў. Захаваліся некалькі сотняў яго малюнкаў… Аднойчы ў Крыму ён спаймаў акулу (катрана), чым вельмі ганарыўся. Яго любімы раман — «Тры мушкецёры».  Перад тым, як садзіцца пісаць чарговы твор, заўсёды перачытваў гэту кнігу… Пісьменнік сабіраў фігуркі чарцей i прывозіў iх адусюль, дзе толькі бачыў, некаторыя атрымлiваў у падарунак…  А яшчэ абавязкова адзначаў чырвоным алоўкам у праграме перадач, калі павінны паказваць мультфільмы па тэлебачанні, і глядзеў іх з вялікім захапленнем…

syn ziamli bielaruskaj10

syn ziamli bielaruskaj11

syn ziamli bielaruskaj12

syn ziamli bielaruskaj13

syn ziamli bielaruskaj14

syn ziamli bielaruskaj15

Уладзімір Караткевіч – цікавая і разнапланавая постаць,  легенда.  Пра яго хочацца распавядаць. З яго хочацца браць прыклад. І, вядома, ганарыца нашым зямляком – нашым Караткевічам!

Бібліятэкар В. А. Ціханскі

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен