Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Паэты не паміраюць – ад іх застаюцца песні

karatkievič0Да Дня памяці нашага ганаровага земляка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ў бібліятэцы №3 для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера “Планета дзяцінства” ДУА “Сярэдняя школа N 14 г. Оршы” была праведзена літаратурная сустрэча “Паэты не паміраюць – ад іх застаюцца песні”.

Бібліятэкар расказала дзецям пра пісьменніка, які нарадзіўся і жыў у Оршы, вядомы ў многіх краінах, яго творы перакладзены на іншыя мовы (украінскую, рускую, чэшскую, польскую). Бібліятэкар таксама расказала пра памятныя мясціны Аршаншчыны, якія ўвекавечваюць памяць пра Уладзіміра Караткевіча.

karatkievič

Вучні прачыталі вершы славутага земляка і прынялі ўдзел у віктарыне па творчасці пісьменніка.

karatkievič1

Бібліятэкар Цыганкова Л.В.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен