Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Нашы асветнікі

pismennost8 верасня ў бібліятэцы імя М. Горкага для хлопчыкаў і дзяўчынак 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №6 г. Орша” прайшло свята беларускай мовы “Нашы асветнікі- наш гонар”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства  і кнігадрукавання.

pismennost2

На мерапрыемстве бібліятэкар расказала, што кнігі – гэта лекі для душы, крыніца мудрасці. Менавіта таму дарослым вельмі важна выхоўваць у дзецях сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, грунтуючыся на прыкладах літаратурных герояў. Далей бібліятэкар звярнула ўвагу на гісторыю ўзнікнення свята беларускага пісьменства. Пасля кароткага экскурсу ў гісторыю пісьменства і кнігадрукавання юнакі і дзяўчаты актыўна адказвалі на пытанні бібліятэкара пра знакамітых асветнікаў, першыя кнігі на тэрыторыі Беларусі.

pismennost11

pismennost4

З вытокамі беларускага пісьменства і багаццем роднай мовы бібліятэкар знаёміла вучняў праз удзел у тэматычных і пазнавальных гульнях – “Павітайся на роднай мове”, “Перакладчык”, “Расшыфруйце прыказку”, “Хто я?”. У завяршэнне з рознымі кнігамі па гісторыі беларускага пісьменства хлопцы і дзяўчынкі змаглі пазнаёміцца ​​на выставе “Вітаю цябе, беларуская кніга”.

pismennost5

Бібліятэкар А. І. Гегамян

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен