Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Спеўная струна адкрытай душы

spieŭnaja struna adkrytaj dušy26 лістапада наша краіна адзначыць 95-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. З нагоды юбілею пісьменніка 25  лістапада ў сценах Цэнтральнай бібліятэкі ім. А. С. Пушкіна прайшоў інфармацыйны час “Спеўная струна адкрытай душы”.

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч  - паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Творы выдатнага мастака слова  ўваходзяць у наша жыццё мудрымі дарадчыкамі і надзейнымі сябрамі, паглыбляюць нашы веды па гісторыі, вучаць любіць і берагчы чалавечнае ў чалавеку, змагацца з бездухоўнасцю, знаходзіць ідэальнае і гарманічнае ў жыцці і прыродзе. 

spieŭnaja struna adkrytaj dušy1

spieŭnaja struna adkrytaj dušy2

Вядучыя: Валянціна Самонава  і Кацярына Лепешава пазнаёмілі  вучняў 7-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Орша” з цікавымі сведкамі жыцця  і творчасці пісьменніка, некаторымі яго творамі, прадставілі відэа-прэзентацыю.

spieŭnaja struna adkrytaj dušy3

spieŭnaja struna adkrytaj dušy4

Супрацоўнікі чытальнай залы падрыхтавілі кніжную выставу “Сын зямлі Беларускай” на якой размясцілі цікавыя выданні з фонда бібліятэкі: прыжыццёвыя кнігі Уладзіміра Караткевіча і тыя, што выйшлі пасля яго смерці, апошнія перавыданні і артыкулы з часопісаў.

spieŭnaja struna adkrytaj dušy5

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Самонава

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен