У імгненні вялікі працяг, у імгненні імя - Караткевіч…
26-га лістапада ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбылася літаратурна-музычная гасцёўня “У імгненні вялікі працяг, у імгненні імя - Караткевіч…”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга, кінасцэнарыста, перакладчыка, нашага земляка - Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.
У якасці гледачоў прысутнічалі навучэнцы УА “Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж”, якія пазнаёміліся з жыццём і творчасцю славутага земляка аршаншчыны. Акрамя біяграфічных звестак вядучыя мерапрыемства зачытвалі вершы паэта, урыўкі з яго твораў. Караткевіч быў майстрам сваёй справы.Творчасць Уладзіміра Караткевіча – прыкметная з’ява ў беларускай літаратуры XX стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам магла б ганарыцца любая краіна. Яго творы пераведзены на дзясяткі моў свету.
Разам з бібліятэкарамі святкавалі юбілей пісьменніка ўдзельнікі аркестра народных інструментаў СШ №16, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Гагарынскія музыкі”, а таксама - абразцовы харэаграфічны калектыў “Весялушкі” пад кіраўніцтвам Алёны Мысько.
Памяць аб Уладзіміру Караткевічу жыве ў музеях, назвах вуліц, бібліятэк, помніках. Ён любіў і праслаўляў заўжды сваю краіну, родныя Аршанская мясціны, беларускую гісторыю і мову. А мы, яго нашчадкі, шануем памяць аб ім.
Бібліятэкар аддзела інфармацыі і абслугоўвання ЦБ імя А.С.Пушкіна Алена Давідовіч