Дзіўны свет Васіля Віткі
16 мая будзе адзначацца 115 год з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Васіля Віткі. На літаратурнае падарожжа ”Дзіўны свет Васіля Віткі” ў дзіцячую бібліятэку імя Н.К.Крупскай прыйшлі вучні 3 класа ДУА “Сярэдняя школа № 5 імя С.С.Пустэльнікава г. Оршы”.
Бібліятэкар Асіпенка Н.І. пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, яго кнігамі, а таксама з дзіцячым часопісам “Вяселка”, заснавальнікам якога з’яўляўся Васіль Вітка.


Бібліятэкар з дапамогай кнігі “ Чытанка –маляванка” пазнаёміла вучняў з літаратурнымі загадкамі, лічылками, скорагаворкамі, вясёлымі задачкамі і казкамі, якія склаў В.Вітка. Выразна і з вялікім задавальненнем маленькія чытачы чыталі вершы В.Віткі.





Бібліятэкар Асіпенка Н.І.