Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Я голас ваш…

сипаков 21 студзеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Я голас ваш…”, прысвечаная  80-годдзю з дня нараджэння таленавітага пісьменніка, Заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, нашага земляка – Янкі Сіпакова.

 Ушанаваць памяць  Янкі Сіпакова прыехалі яго сябры з Мінска. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня” – Прыгодзіч Зіновій Кірылавіч, беларускі паэт, публіцыст, журналіст, галоўны дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё – Гальпяровіч Навум Якаўлевіч. Госці з цеплынёй успаміналі Івана Данілавіча яго творы. Яны адзначылі, што галоўнай тэмай яго творчасці была любоў да Радзімы.

На мерапрыемстве прысутнічала  пляменніца Івана Данілавіча, завуч Зубрэвічскай сярэдняй школы – Шачанок Тамара Анатольеўна, якая шмат цікавага расказала пра свае адносіны з дзядзькам, пра яго добразычлівы характар.

Былы дырэктар Аршанскай ЦБС Самарукава Ганна Іванаўна расказала пра тое, як узнікла ідэя стварэння чытальнай залы “Бібліятэка Янкі Сіпакова”, як адбывалася перадача кніг з уласнай бібліятэкі Сіпакова ў ЦБ імя А.С.Пушкіна. Дарэчы, на сённяшні дзень у чытальнай зале “Бібліятэка Янкі Сіпакова” налічваецца 5 268 экзэмпляраў кніг, перададзеных самім Іванам Данілавічам, а пасля яго смерці – жонкай і сынам.

На мерапрыемстве прысутнічаў Нілаў Канстанцін Рыгоравіч, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый г.Оршы і Аршанскага раёна, таксама гарадской арганізацыі “Белая русь”. У сваім выступленні ён адзначыў важнасць твораў Я.Сіпакова ў выхаванні маладога пакалення патрыётаў сваёй Радзімы.

Урыўкі з твораў Івана Данілавіча прачыталі вучаніцы СШ № 20 г.Оршы Савіцкая Елізавета і Ходас Насця. Іх настаўніца беларускай мовы і літаратуры Панкратава Алена Яўгеньеўна расказала пра тое, як яны з вучнямі вывучаюць творы Янкі Сіпакова на ўроках беларускай літаратуры.

Асаблівы лірычны настрой мерапрыемству дадало выкананне вядомых беларускіх мелодый народным ансамблем народных інструментаў СШ №16. Беларускія народныя песні таксама прагучалі ў выкананні народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Гагарынскія музыкі".

Усім гасцям вельмі спадабалася мерапрыемства, якое праводзілі маладыя супрацоўніцы ЦБ імя А.С.Пушкіна Калтунова Таццяна і Давідовіч Алена. Гасцёўня прайшла ў лірычным настроі ўспамінаў пра нашага знакамітага земляка і проста добрага чалавека – Івана Данілавіча Сіпакова.

  • yubiley-sipakova-1
  • yubiley-sipakova-10
  • yubiley-sipakova-11
  • yubiley-sipakova-12
  • yubiley-sipakova-13
  • yubiley-sipakova-14
  • yubiley-sipakova-15
  • yubiley-sipakova-16
  • yubiley-sipakova-2
  • yubiley-sipakova-3
  • yubiley-sipakova-4
  • yubiley-sipakova-5
  • yubiley-sipakova-6
  • yubiley-sipakova-7
  • yubiley-sipakova-8
  • yubiley-sipakova-9

Видеосюжет о мероприятии.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен