Вершы, пацешкі, вяселыя ўсмешкі
20 мая ў дзіцячай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай прайшоў літаратурны калейдаскоп “Вершы, пацешкі, вяселыя ўсмешкі” да 85-годдзя з дня нараджэння Паўла Паўлавіча Саковіча – вядомага беларускага празаіка, паэта, казачніка і сатырыка.
На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Оршы”. Бібліятэкар Асіпенка Н.І. пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка. Павел Саковіч – значная фігура для горада Оршы. Ураджэнец горада, гісторык па адукацыі і журналіст, ён пакінуў яркі след у беларускай дзіцячай літаратуры і сатыры. Дзеці з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з кнігай П. Саковіча “Князь-карась”. У гэты зборнік увайшлі вершы, казкі, загадкі, пацешкі. Захапляльна і з азартам вучні ўдзельнічалі ў віктарыне “Загадкі ад князя карася”. Хвалююча вучні разглядалі кнігу пісьменніка “Сеньор помидор” з аўтографам аўтара, якую ён падпісаў на літаратурнай сустрэчы ў 2007 годзе з найлепшымі пажаданнямі чытачам нашай бібліятэкі. Мерапрыемства прайшло цікава, дзеці ўзялі кнігі Паўла Саковіча, каб знаёміцца дома з яго творчасцю.




Бібліятэкар Асіпенка Н.І.