Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Ганаруся табой, родны горад

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца - роднае, сваё” і праграмы летняга чытання ў Барздоўскай сельскай бібліятэцы для школьнікага лагера “Дружный” ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна” да Дня горада Орша праведзена краязнаўчая вандроўка “Ганаруся табой, родны горад”.

"Паспрабуйце прачытаць слова “Горад” з іншага боку і вы зразумееце, што кожны горад камусьці дарог" - з гэтых слоў пачалося займальнае падарожжа ў адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, цэнтр нашага раёна - горад Орша.

Дзеці "пагулялі" па вуліцах роднай Оршы, даведаліся шмат цікавага пра памятныя мясціны, звязаныя са слаўным мінулым горада, здзейснілі займальныя завочныя экскурсіі ў музеі. Дзеці даведаліся, што Орша - гераічны горад, пра гэта сведчаць ганаровыя ўзнагароды і помнікі «Кацюша», Курган неўміручасці, Парк герояў, помнік герою Вялікай Айчыннай вайны Канстанціну Заслонаву.

Маленькія слухачы з цікавасцю слухалі і самі расказвалі свае ўражанні аб наведванні імі Лядовай арэны і дзіцячага парку “Сказочная страна”, дзяліліся сваімі апавяданнямі пра наведванне значных месцаў. З вялікай цікавасцю навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны "Падарожжа па Оршы”, правільна адгадвалі вядомыя славутасці горада, называлі прозвішчы вядомых аршанскіх пісьменнікаў і паэтаў. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат новых цікавых фактаў пра горад Орша.

Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава-экспазіцыя “Мой горад і светлы і слынны, як лёс беларуса”

 Бібліятэкар Т.В.Іванова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен