Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Лёс і паэзія

24 ліпеня споўнілася 115 гадоў з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі, аднаго са старэйшых беларускіх паэтаў-лірыкаў, перакладчыка, дзіцячага пісьменніка, журналіста, паэта-песенніка. З яго творамі звычайна ўпершыню сустракаюцца ў дзяцінстве, на старонках школьных хрэстаматый, а песні на яго вершы ўвайшлі ў залаты фонд беларускай музычнай культуры. К гэтай даце ў рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё” ў Высокаўскай сельскай бібліятэцы правялі літаратурную гадзіну “Лёс і паэзія Анатоля Астрэйкі”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні малодшых і сярэдніх класаў ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”. Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з біяграфіяй пісьменніка і яго творчасцю. З яго творамі прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца на кніжнай выставе, дзе маглі выбраць верш пісьменніка і прыняць удзел у конкурсе выразнага чытання.

Бібліятэкар Харанека І.Я.

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен