Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

І слова гучала, чароўнае слова

Дзень беларускага пісьменства – гэта не проста дата ў календары, а сапраўднае нацыянальнае свята друкаванага слова.  Штогод у першыя выхадныя верасня мы аддаём даніну павагі тым, хто стагоддзямі ствараў і захоўваў духоўную скарбніцу Беларусі.  Гэты дзень нагадвае нам, што мова  – гэта памяць, голас і жывая душа беларускага народа, яго генетычны код.  Абавязак  кожнага з нас – зберагцы спадчыну славутых беларускіх першадрукароў, пісьменнікаў  і паэтаў,  каб перадаць яе нашчадкам.

4 верасня, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, ў   Барздоўскай  сельскай  бібліятэцы ў  рамках  праекта  “Кожная пятніца – роднае сваё!”  прайшла  літаратурная  вандроўка “ І слова  гучала, чароўнае  слова”. Мерапрыемства прайшло з удзелам вучняў 5-6 класаў ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага  раёна”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення пісьменства на беларускіх землях. Школьнікі  актыўна адказвалі на пытанні пазнавальных віктарын: “Пасланне продкаў”, “Ад бяросты да кнігі”, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Адказваючы на пытанні і  атрымліваючы падказкі ад бібліятэкара, удзельнікі даведаліся пра невядомыя факты з гісторыі беларускага пісьменства, пра жыццё і дзейнасць вядомых асветнікаў. Для  чытачоў  бібліятэкі  праведзены бібліяграфічны  агляд літаратуры “Пад небам беларускага пісьменства”,  аформлена  кніжная   выстава-прэзентацыя  “Лепшыя  беларускія выданні ХХI стагоддзя”.

Бібліятэкар Т.В. Іванова

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен