Галоўныя сімвалы краіны
2 мая ў бібліятэцы імя У.Корбана прайшла інфармацыйная гадзіна “Галоўныя сімвалы краіны”, прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Гэтае мерапрыемства для вучняў 3-х класаў СШ № 19 падрыхтавала бібліятэкар Г.С.Канашэвіч. Яна расказала юным чытачам, пра гэтае свята, якое мы штогод святкуем у другую нядзелю мая. Дзеці даведаліся, што ў кожнай дзяржавы есць свае афіцыйныя дзяржаўныя сімвалы. У іх беражліва захаваны характэрныя рысы, якія адлюстроўваюць гісторыю і культуру таго або іншага народа. Герб і сцяг Беларусі – сімвалы працавітасці, жыццястойкасці і надзеі на шчаслівую будучыню нашага народа. На мерапрыемстве былі прадстаўлены кнігі адпаведнай тэматыкі, якія выклікалі вялікую цікавасць у дзяцей.
