Вясёлы алфавіт
7 верасня ў бібліятэцы №11 (г.Барань) адбылася творчая сустрэча з аршанскай паэткай Ірынай Яўланавай, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Актыўнымі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі дзеці старэйшай групы дзіцячага садка №40, якія толькі пачынаюць сваё знаёмства з літарамі беларускага алфавіта.
Ірына Віктараўна Яўланава – аўтар вершаў, якія расказваюць пра літары, дапамагаюць іх лепшаму ўспрыманню і запамінанню. Вясёлыя лічылкі, вершы паэткі, а таксама песні ў выкананні вучня 2-га класа СШ №15 Іллі Паўлючэнкі зрабілі гэтае мерапрыемства не толькі пазнавальным, але і вельмі вясёлым і радасным. У канцы мерапрыемства Ірына Віктараўна падарыла дзецям алфавіт з уласным подпісам і найлепшымі пажаданнямі.