Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Будзем ганарыцца

bagdanovihe 0«Будзем радавацца, ганарыцца, вечна памятаць, што ў нас есць такі паэт, як Максім Багдановіч» - гэтыя словы некалі сказаў Іван Навуменка. Менавіта гэта выказванне стала эпіграфам да літаратурна-музычнай вечарыны “Зорка ясная над родным краем”, прысвечанай 125-гадавіне з дня нараджэння М. Багдановіча, якая прайшла ў Запольскай сельскай бібліятэцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прыхільнікі творчасці класіка беларускай літаратуры. Прысутныя пазнаёміліся з жыццевым і творчым шляхам М. Багдановіча. Цудоўныя вершы паэта  прачыталі Пабыліца Насця і Ястрабава Насця. У выкананні загадчыцы сельскага клуба Полазавай  Наталлі прагучаў раманс “Зорка Венера”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава, якая зацікавіла многіх чытачоў.

bagdanovihe 2

bagdanovihe 1

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен