Максім Багдановіч - класік беларускай літаратуры
9 снежня ў дзіцячай бібліятэцы імя У.С. Караткевіча прайшла гадзіна паэзіі "Роднаму краю - часцінку душы прысвячаю" да 125-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7 і 8 класаў СШ № 2. Вядучая Мяжэвіч І. Ф., загадчык абанемента дзіцячай бібліятэкі, паведаміла аб жыцці і творчасці пісьменніка-юбіляра. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з прэзентацыяй, прысвечанай знакамітаму пісьменніку. У бібліятэцы таксама была арганізавана кніжная выстава "І зорка гарыць, і не вяне вянок".

Руклінская Алена, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі імя У. Караткевіча