Пераможцы конкурсу “Чытаем Багдановіча разам”
З мэтай выялення, падтрымкі і стымулявання інавацыйнай творчай дзейнасці супрацоўнікаў бібліятэк Дзяржаўнай установай “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна” і Віцебскай абласной арганізацыяй прафесіянальнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму быў аб’яўлены конкурс відэаролікаў “Чытаем Багдановіча разам”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча і прымеркаваны да Года культуры.
У конкурсе прынялі ўдзел усе бібліятэчныя сістэмы Віцебскай вобласці, а таксама супрацоўнікі ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна”. Усяго на суд кампетэнтнага журы было прадстаўлена 29 знятых і зманціраваных ролікаў у трох намінацыях. Прэзентацыі лепшых ролікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу адбыліся падчас правядзення ў ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна” літаратурна-музычнай гасцеўні “Зорка венера ўзышла над зямлёю…”
Відэаролік на верш М.Багдановіча “Страцім-лебедзь” (верш чытала бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Давідовіч), зняты супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна, быў вельмі высока ацэнены журы і калегамі. За сваю работу супрацоўнікі аддзела ўзнагароджаны дыпломам І ступені ў намінацыі “І прад высокаю красою…” і памятнымі падарункамі.

