Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Беларусам я завуся, родным краем ганаруся

Belarusam ya zavusya16 лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя У.С. Караткевіча ў рамках праграмы аматарскага аб’яднання “Краязнаўчая майстэрня” адбыўся  дзень краязнаўчай кнігі   “Беларусам я завуся, родным краем ганаруся”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з выставай-інсталяцыяй “Краязнаўства ў вершах, малюнках, фотаздымках”, на якой былі размешчаны фотаздымкі горада розных часоў, фотаальбомы, легенды і літаратура пра Оршу і Аршанскі край.

Акрамя таго, былі прадстаўлены зборнікі вершаў і апавяданняў аршанскіх літаратараў аб родным краі: У.Караткевіча, П.Саковіча, Г.Казака, Л.Міхайлавай і іншых.

Belarusam ya zavusya1

У гэты дзень супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі размаўлялі з чытачамі на беларускай мове і прапаноўвалі ім літаратуру краязнаўчага характару, з якой яны з задавальненнем знаёміліся.

Belarusam ya zavusya3

Бібліятэкар В.П.Кошыкава

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен