Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Да роднай мовы крок зрабі!

Da rodnaj movy krok zrabiУ рамках святкавання Дня роднай мовы ў  Зубаўскай сельскай бібліятэцы прайшла лінгвістычная гульня “Каларытнае і  трапнае беларускае слова”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні ДУА “Зубаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа”.  Яны  праверылі сваё веданне роднай мовы.

Падлеткі падзяліліся на дзве каманды: "Разумніцы", "Разумнікі". Пытанні гульні дзяліліся на чатыры пазіцыі з рознай колькасцю балаў: "Выпраў памылкі!", "Роднае слова", "Апрані ляльку", "Майстры слова". Па выніках перамагла каманда хлопчыкаў.

Da rodnaj movy krok zrabi3

Da rodnaj movy krok zrabi2

Da rodnaj movy krok zrabi4

Da rodnaj movy krok zrabi1

Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, зрабіла агляд літаратуры “Чытай сваё!”  

У выкананні дзяцей прагучалі шчырыя вершы ў гонар роднага слова.  

Гэтае мерапрыемства было арганізавана з мэтай далучэння да роднай мовы і закончылася акцыяй “Люблю цябе,  родная мова!”

Удзельнікі акцыі зрабілі кветку-прызнанне роднай мове.

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен