Анонс
24 лістапада ў 18.00 у Бабініцкай сельскай бібліятэцы адбудзецца канцэрт "народнага" ансамбля народнай музыкі і песні "Гагарынскія музыкі". Нездарма песню называюць гаючымі лекамі для душы. А калі гэта яшчэ і беларуская народная, то асалоду ад яе праслухоўвання атрымоўваем удвая большую. Перад сілай музыкі, удала падабраных слоў, якія пранікаюць у тваю душу, адступаюць любыя нягоды і на сэрцы становіцца лягчэй. Запрашаем усіх адпачыць душой.
