Нібыта сонечны ліхтарык
2017 год багаты на юбілейныя даты беларускіх пісьменнікаў. 16 лістапада споўнілася 80 год з дня нараджэння Валянціна Антонавіча Лукшы – беларускага паэта, драматурга, публіцыста. З гэтай нагоды ў Запольскай сельскай бібліятэцы быў арганізаваны і праведзены літаратурны ранішнік “Нібыта сонечны ліхтарык”.
Удзельнікі мерапрыемства разам з бібліятэкарам І.Крышкевіч пазнаёмілі гасцей з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, прачыталі яго вершы “Доктар Таня”, “Вяселка”, “Дранікі” і казкі “Слезы зязюлі”, “Чаму сарока белабока”. З дапамогай твораў В.Лукшы дзеці адкрылі для сябе чароўны свет дабра, сяброўства і гумару.



Бібліятэкар І.У.Крышкевіч