Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Казачная краіна Уладзіміра Караткевіча

KorotkevichZubovoУ цыкле мерапрыемстваў “Аршаншчына літаратурная”, з нагоды 87-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча,  у Зубаўскай сельскай бібліятэцы адбылося літаратурнае падарожжа “Казачная краіна Уладзіміра Караткевіча”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні пачатковых класаў ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Пры дапамозе мультымедыйнай презентацыі “Быў. Ёсць. Буду.” бібліятэкар разказала пра жыццевы шлях пісьменніка, пра цікавыя факты з яго біяграфіі. Звярнула ўвагу на ўшанаванне памяці пісьменніка-земляка на яго радзіме ў г. Оршы. У віртуальнай вандроўцы вучні наведалі мясціны, звязаныя з асобай У. Караткевіча: помнік У.Караткевічу ў Прыдняпроўскім парку, Музей У.С.Караткевіча,  дзіцячую бібліятэку  імя У.С.Караткевіча.

Затым звярнуліся да  казак  пісьменніка “Нямоглы бацька” і  “Кацёл з каменьчыкамі”. Гэтыя казкі прапануюцца для чытання ў школе.

KorotkevichZubovo2

Абмеркаванне вобразаў галоўных герояў казак,  іх паводзін і ўчынкаў нікога не пакінула абаякавым. Дзеці з задавальненнем давалі характырыстыкі героям, зачытвалі прыклады з тэкстаў,  рабілі высновы і выказвалі свае адносіны да прачытанага.

KorotkevichZubovo1

Закончылася мерапрыемства праглядам мультфільма па казцы У. Караткевіча “Чортаў скарб”. Па ўсім было зразумела, што казкі У. Караткевіча ўразілі дзяцей і запалілі ў іх сэрцах агеньчык дабрыні і спагады.

KorotkevichZubovo4

 Бібліятэкар Т. Дзегцярова

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен