Старонкі слаўнай гісторыі
Шосты школьны дзень правялі ў бібліятэцы вучні старэйшых класаў ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Для іх была падрыхтавана інфармацыйная гадзіна “Старонкі слаўнай гісторыі”, прысвечаная 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці і 80-годдзю ўваходжання г.Оршы і Аршанскага раёна ў склад Віцебскай вобласці. Бібліятэкар зрабіла агляд кніжнай выставы “Красуй і радуй, родная зямля!” На ёй былі прадстаўлены кнігі, фотаальбомы, энцыклапедычныя і даведачныя выданні, якія расказваюць пра гісторыю вобласці, пра слаўныя і гераічныя падзеі, пра гісторыю станаўлення і развіцця края, а таксама кнігі, якія знаёмяць са знакамітымі людзьмі Віцебшчыны, з помнікамі гісторыі і архітэктуры.
Асаблівы інтарэс выклікалі краязнаўчыя матэрыялы, прадстаўленыя ў раздзеле “аг. Зубава на карце вобласці”. Вучні з задавальненнем гарталі старонкі “Летапісу аг. Зубава”, тэматычныя фотаальбомы “Людзі нашай вёскі”, “Бібліятэка і яе чытачы” і іншыя.


Усе прынялі ўдзел у міні-апытанні “Мой край – мой гонар”. Кожны ўдзельнік мерапрыемства з гонарам называў славутасці і вядомых асоб, якія нарадзіліся на Віцебшчыне і праславілі родны край. Усе разам прыйшлі да высновы, што нам ёсць чым ганарыцца.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова