Дзяржаўная ўстанова культуры
«Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма»
www.orshalib.by зав.Паштовы, д.2

Уваход

Гарант духоўнасці народа

Garant dukhovnosti narodaКожны народ – гэта свая непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця. І, вядома ж, мова. Зберагчы яе – вельмі важная задача. Таму з 1999 года па ініцыятыве Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята з'яўляецца напамінам аб неабходнасці садзейнічання развіццю моўнай культуры, яе разнастайнасці і шматмоўю. У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага для вучняў 5 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г.Оршы” ў бібліятэцы імя М. Горкага бібліятэкарам Ільінцавай В.В. была праведзена інтэлектуальная гульня “Мова матчына, родная мова.”

Матчына мова, родная мова. Менавіта так, шаноўна і ласкава, мы называем гэты бясцэнны духоўны набытак. Пра прыгажосць і багацце роднага слова, пра яго вялікае значэнне ў жыцці чалавека выказваліся такія вядомыя гістарычныя і культурныя дзеячы Беларусі як Францішак Багушэвіч, Алаіза Пашкевіч, Янка Купала і Якуб Колас, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч і многія іншыя пісьменнікі Беларусі. 

Любоў і павагу да мовы продкаў трэба выхоўваць з маленства. Кожны маленькі беларус павінен ведаць роднае слова, плённа вывучаць яго. Бацькі павінны паказваць прыклад сваім дзецям,  а настаўнікі на ўроках роднай мовы і літаратуры адкрываць дзецям цудоўны свет беларускай пісьменнасці, яе адметнасць. Вучыць паважаць мову, любіць яе, шанаваць кнігу і друкаванае слова. Нягледзячы на актыўнае развіццё сучасных электронных носьбітаў інфармацыі, кніга, усё ж такі, не страчвае сваёй актуальнасці, і ў наш час дастойна вытрымлівае канкурэнцыю.

Garant dukhovnosti naroda2

Каб прыцягнуць увагу карыстальнікаў да роднага слова і адправіць іх у вандроўку па старонках беларускіх вершаў, свае радкі, якія прысвечаны роднаму слову, прачытаў аршанскі пісьменнік і паэт, былы настаўнік-лінгвіст ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Оршы” І. А. Пашчанка. 

Garant dukhovnosti naroda3

Garant dukhovnosti naroda5

Бібліятэкар звярнула ўвагу навучэнцаў на тое, што мовы з'яўляюцца самым моцным інструментам захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа. 

Garant dukhovnosti naroda8

Сярод вучняў быў праведзены “Турнір знатакоў роднай мовы”. У ходзе моўнага спаборніцтва дзве каманды – “Беларусы” і “Беларусачкі” вызначалі, хто з іх з’яўляецца лепшым знаўцам беларускай мовы. Навучэнцы яшчэ раз змаглі  пераканацца ў тым, што беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт; нашая мова – гэта сапраўды ўнікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў.

Garant dukhovnosti naroda10

Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у інсцэніроўцы “Старая казка – на новы лад”. Прадэманстраваная імі казка “Рэпка”, дзе кожны з персанажаў усяляк, пад рознымі падставамі, адказваўся дапамагаць агульнай справе (цягнуць рэпку) на беларускай мове прагучала вельмі самабытна, але павесяліла прысутных.

Garant dukhovnosti naroda9

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Мы павінны берагчы нашу мову — нашу спадчыну.

Garant dukhovnosti naroda7

Garant dukhovnosti naroda4

Любіце і беражыце сваю родную мову, кажыце правільна і прыгожа, не засмечвайце гаворку грубымі і бессэнсоўнымі словамі. Памятайце, што родная мова ўвабрала векавы вопыт народа. Тысячы гадоў ён ствараўся многімі пакаленнямі нашых продкаў, і кожнае слова ў ім – нібы іскра чыстага золата!

Garant dukhovnosti naroda6

Garant dukhovnosti naroda11

 

Л.Л. Кейзер

 

Падзяліцца
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен