
Зборнік склалі апавяданні вядомых беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя тэме Вялікай Айчынай вайны. У кожнага з аўтараў свая вайна: для адных гэта нялёгкія франтавыя дарогі, для іншых – апаленае дзяцінства. Але ў кожным з іх яна назаўсёды засталася незагойнай ранай, болем, якім пранізаны і напісаныя імі творы.