Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

img 2img 2

Героі новых аповесцей Юліяна Высоцкага - генерал А. I. Гасціловіч, камандарм 18-й арміі, дзе Леанід Брэжнеў узначальваў палітаддзел, М. і. Фёдараў, камісар самай баявой і трагічнай на Беларусі партызанскай брыгады «Штурмавая», удзельнікі разведвальна-дэсантнай групы 1-га Беларускага фронту, у якой поплеч змагаліся савецкія афіцэры і жаўнеры адроджанага Войска Польскага. А таксама юныя следапыты - навучэнцы 30-й мінскай гімназіі, якія адкрылі некалькі невядомых старонак вайны, паказалі высокі прыклад шанавання герояў Вялікай Айчыннай і захавання памяці пра іх. 
Зацікавіць чытача і другая частка дакументальнай аповесці пра Героя Расіі - нашага земляка-беларуса Аляксея Бацяна - пра насычанае патрыятычнымі падзеямі пасляваеннае жыццё гэтага легендарнага чалавека. 

Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен