Памяць сэрца
Дзіцячая бібліятэка імя Н.Крупскай у сваей рабоце вялікую ўвагу надае патрыятычнаму выхаванню дзяцей і падлеткаў. На 2020 год, юбілейны год Вялікай Перамогі, бібліятэка распрацавала цыкл мерапрыемстваў “Память сердца”, які прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 16 студзеня ў бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Все помнится: ничто не позабыто. Все помнится: никто не позабыт”, які адкрыў гэты цыкл мерапрыемстваў і быў прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава.
Перад вучнямі 4 ”Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Оршы” выступіла старшы навуковы супрацоўнік мемарыяльнага музея Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава Г.М. Сасноўская.


Ганна Мікалаеўна прадставіла вучням цікавую відэапрэзентацыю і расказала пра жыццёвы шлях легендарнага камбрыга: пра гады дзяцінства, вучобы і працы, сям’ю, творчыя захапленні і інтарэсы, пра ваенны шлях і бессмяротны подзвіг Героя.


Загадчыца бібліятэкай Палітава Ж.А.