Салдат вялікай вайны
18 лютага ў Барздоўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Салдат вялікай вайны”, якая была прысвечана да 95-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, літаразнаўцы Івана Навуменкі. Гасцямі бібліятэкі сталі вучні 7 класа ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна”. Яны пазнаёміліся з біяграфіяй народнага пісьменніка Беларусі, у якой адбіўся лёс цэлага пакалення літаратараў-франтавікоў, яго навуковай дзейнасцю і літаратурнай творчасцю.
Школьнікі даведаліся, што Іван Навуменка - спявак юнацтва, які цудоўна адчуваў свайго юнага чытача, ведаў, чым закрануць яго, многія творы напісаны для дзяцей. З цікавасцю вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Даведайся аб творы па ўрыўку”.


Увазе сямікласнікаў была прадстаўлена кніжная выстава-прэзентацыя “95-год з дня нараджэння І. Навуменкі” Бібліятэкар парэкамендавала вучням абавязкова прачытаць творы пісьменніка.
Т. Іванова