Маё любімае беларускае слова
У бібліятэцы аграгарадка Зубава ў Міжнародны дзень роднай мовы адбылася акцыя “Маё любімае беларускае слова”. У гэты дзень усе жадаючыя маглі напісаць на сардэчках дарагія для іх словы на роднай мове. Вельмі хутка букет кветак дапоўніла суквецце родных слоў. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Пісьменнікі – юбіляры 2020 года”. На ей былі прапанаваны творы У.Караткевіча, У.Ліпскага, І.Навуменкі, П.Броўкі, А.Макаёнка, С.Трахімёнка.
Малодшыя чытачы пачыталі вершы на роднай мове з часопіса “Вясёлка”.



Тэму прадоўжыў верш нашай зямлячкі Ганны Гальяшовай, які яна прысвяціла роднай мове. Ён быў раззмешчаны ў групе “Мы родом из Зубово” ў сацыяльнай сетцы “Одноклассники. ru”.
Пяшчотная, ясная і чыстая,
Чароўная, гучная, срэбна-празрыстая,
Сардэчная, сонечная, ласкавая,
Добрая, шчырая і яскравая.
Цёплая, казачная і руплівая,
Бяскрайняя, светлая, усімі любімая,
Адзіная, вечная і бессмяротная,
Моцная, стойкая, мілая, родная.
Жытнёвая, вечная і незабыўная,
Шматгранная і такая імклівая
Мая беларуская родная мова!...
Гучы ж ты заўсёды, пявучае слова!
Акцыя вызвала сапраўдны інтарэс, яе падтрымалі і дзеці, і дарослыя. Чытайце па-беларуску, шануйце роднае слова!
Бібліятэкар Т.Дзегцярова