Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Дзень роднай мовы

Sto takoje movaШто такое мова? Зразумела, кожны адкажа на гэта пытанне па-рознаму, бо кожны па-свойму разумее значэнне гэтага слова. Беларуская мова прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, вытрамала выпрабаванні і цяпер квітнее, займае свае пачэснае месца сярод іншых моў свету. Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Пішчалаўскай сельскай бібліятэцы была арганізавана выстава-прапанова, прысвечаная роднай мове.

Пагартаўшы часопісы, кнігі, прадстаўленыя на выставе, хлопчыкі і дзяўчынкі  даведаліся і пра этыкет па-беларуску, і пра таямніцы роднай мовы, і пра літары-карацелькі, пазнаёміліся з новымі кнігамі серыі «Беларускія пісьменнікі - дзецям».

 

Sto takoje mova1

Sto takoje mova2

Sto takoje mova3

Sto takoje mova5

Завяршыўся дзень роднай мовы моўнай хвілінкай «Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю». Юныя чытачы бібліятэкі праявілі добрае веданне герояў беларускіх народных казак, адгадалі загадкі з кнігі Міхася Пазнякова «Родная мова», а таксама пачыталі свае любімыя вершы беларускіх паэтаў.  А потым кожны знайшоў для сябе самую цікавую кнігу на роднай мове.

Sto takoje mova4

Бібліятэкар А.Дубашынская

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен