І прад высокаю красою...
Прапануем Вашай увазе відэаролік на верш М.Багдановіча “Страцім-лебедзь”, які быў створаны супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай бібліятэкі імя А.С.Пушкіна (г. Орша) для ўдзелу ў абласным конкурсе відэаролікаў, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. Верш чытае бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Давідовіч. Ролік быў узнагарожданы дыпломам І ступені ў намінацыі “І прад высокаю красою…”