Гісторыя беларускай кніжнасці
2 верасня ў бібліятэцы імя Н. Крупскай прайшоў гістарычны экскурс "Гісторыя беларускай кніжнасці" да 530-годдзя з дня нараджэння Ф. Скарыны, да 390-годдзя з дня заснавання Куцеінскай друкарні С. Собалем. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства, які традыцыйна прыходзіць да нас з пачаткам навучальнага года і адзначаецца ў гэтым годдзе 6 верасня. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 6 “А” класа ДУА "Сярэдняя школа № 8 г. Оршы".
Бібліятэкар Шолахава А.У. прапанавала дзецям вярнуцца ў далёкае мінулае і ўспомніць з якіх матэрыялаў выраблялася кніга, калі не было яшчэ паперы. Таксама вучні даведаліся пра першага беларускага асветніка і друкара Ф. Скарыну, пра яго жыццё і выдадзеныя кнігі, пазнаёміліся з заснавальнікам Куцеінскай друкарні ў горадзе Орша Спірыдонам Собалем, які заснаваў яе ў 1630 годзе. Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала "Буквару" аршанскаму. Напрыканцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні віктарыны.




Бібліятэкар Шолахава А.У.