Да Дня беларускага пісьменства
4 верасня супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага правялі для навучэнцаў 5 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа №7" інтэлектуальна-пазнавальную гульню "Мінулае ў госці прыходзіць" да Дня беларускага пісьменства. Гэта нацыянальнае свята, якое адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларуская народа. Пасля прагляда прэзентацыі па гісторыі кнігадрукавання, удзельнікі мерапрыемства прынялі актыўны ўдзел у гульні, выконвая цікавыя заданні.




У канцы мерапрыемства, хлопчыкам і дзяўчынкам прапанавалі ўявіць, што б было, калі б не было пісьменства. Дзеці паспрабавалі пагутарыць з дапамогай малюнкаў. Адны малявалі нейкае пасланне, а іншыя спрабавалі яго зразумець.



Дзеці весела правялі час, даведаліся шмат новага, падзяліліся сваімі ведамі. Яны пагадзіліся, што кожны чалавек павінен ведаць і памятаць: адкуль ён родам, хто яго продкі, сваю родную мову, культуру.

Бібліятэкар Іл’інцава В.В.