Пісьменнік незвычайнага таленту
10 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі імя У. Корбана можна было пабачыць прыхільнікаў таленту Уладзіміра Караткевіча, якому ў гэтым годзе споўнілася бы 90 год з дня нараджэння, удзельнікаў літаратурна-паэтычнага клуба “Вдохновение”. Гадзіну памяці “Быў. Ёсць. Буду”, прысвечаную нашаму пісьменніку-земляку, падрыхтавалі і правялі бібліятэкары І. Дзярабіна, В. Рыпінская, Г. Вербіна.
Сярод пісьменнікаў, якія прыйшлі ў нашу літаратуру ў другой палове ХХ стагоддзя, цяпер, беспрэчна, самы папулярны Уладзімір Караткевіч. Лес даў яму кароткае жыцце – ўсяго няпоўныя 54 гады. Але ён здолеў з бляскам сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, ў драматургіі для тэатра і кіно, ў публіцыстыцы і крытыцы, ў дзіцячай літаратуры і перакладчыцкай справе. Так, Каракевіч нарадзіўся тут, у нашым старажытным горадзе Орша. Тут ён рос, навучыўся любіць роднае слова, дарагую яго сэрцу Беларусь. Адсюль зрабіў першыя крокі ў жыццё. У. Караткевіч многа зрабіў для вяртання беларускаму народу гістарычнай памяці і стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле.


На мерапрыемстве гучалі вершы і ўрыўкі з твораў пісьменніка. Н. Дамаентава прачытала верш пра Караткевіча, які сачыніла сама. Некаторыя з удзельнікаў клуба падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства. Пасяджэнне клуба завершылася віншаваннем юбіляраў месяца.



І. Дзярабіна