Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Струны шчодрага таленту

struny shchedrova talentu15 студзеня споўнілася 85 год з дня нараджэння нашага шаноўнага земляка, пісьменніка Янкі Сіпакова. З нагоды гэтай даты бібліятэкар Зубрэвіцкай сельскай бібліятэкі імя Я.Сіпакова Картузова Л.А., настаўнікі ДУА “Зубрэвіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа” Карабкова А.У. і Станавая Н.П. падрыхтавалі і правялі літаратурную вечарыну “Струны шчодрага таленту”.

Вучні старэйшых класаў расказалі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Апулінская Злата, Баранаева Маргарыта, Яфрэмава Маша, Цыганкоў Косця прачыталі вершы Янкі Сіпакова.

struny shchedrova talentu2

Бібліятэкар Картузова Л.А. расказала аб прастаце душы гэтага выдатнага чалавека. Заўсёды, гартаючы старонкі твораў,  заўважаеш і мілуешся той любоўю Івана Данілавіча да родных мясцін роднага краю,  ён з такой шчымлівай асалодай піша: “Мае Зубрэвічы”, што галаву хочацца ўзняць вышэй і  плечы расправіць.  Праз усё жыццё пісьменнік пранёс пачуццё ўдзячнасці да роднай зямлі, да дарагіх сэрцу Зубрэвіч. “Я да скону дзён буду ўдзячны вёсцы за вялікую радасць паэзіі… Толькі вёска навучыла мяне паважаць і адносіцца як да жывога, як да крэўнага і да травінкі, і да птушкі, і да дрэва” – казаў сам пісьменнік.

struny shchedrova talentu3

Пляменніца пісьменніка Тамара Анатольеўна Шачанок з вялікай цеплынёй і любоўю расказала пра свайго дзядзьку, аб яго звычках, аб сціпласці, цвёрдасці характара. Чалавек ён быў неабыякавы да людскіх бед і хвароб, заўсёды адгукаўся і прыходзіў на дапамогу, як у маральным так і ў матэрыяльным сэнсе.

struny shchedrova talentu1

У Івана Данілавіча не было аніводнага ворага, у людзях ён бачыў толькі  добрае. Пляменніца выказала словы падзякі пра шчырыя і добрыя ўспаміны пра пісьменніка.

struny shchedrova talentu4

Бібліятэкар  Л.А.Картузова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен